«ТЭА́ТР ДРАМАТЫ́ЧНЫ» ў Варшаве.
Створаны ў 1955 у выніку рэфармавання «Т-ра Дому Войска Польскага», з 1957 сучасная назва. У розны час т-р узначальвалі М.Мелер, Я.Свідэрскі, Я.Касінскі, Г.Галоўбек, З.Запасевіч, М.Прус і інш. У рэпертуары пераважае сучасная польская (С.І.Віткевіч, С.Мрожак, Т.Ружэвіч, В.Гамбровіч), замежная (Б.Брэхт, Э.Іанеска, Ж.Ануй, Ф.Дзюрэнмат, Ж.П.Сартр, А.Мілер, М.Фрыш) і класічная драматургія. У 1965—81 і з 1987 у т-ры адбываюцца агульнапольскія Варшаўскія тэатр. сустрэчы (паказы лепшых спектакляў мінулага сезона).
т. 16, с. 94
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)